BE RU EN

Эстонія забараніла імпарт бутану з Беларусі

  • 21.08.2025, 14:35

Забарона распаўсюджваецца і на Расею.

Эстонскі ўрад увёў забарону на імпарт ізабутану з Расеі і Беларусі, паведамляе err.ee.

"Мы зацвердзілі пастанову аб забароне імпарту ізабутану з Расеі і Беларусі. Прасцей кажучы, гэта бутан", - сказаў міністр замежных спраў Маргус Цахкна на ўрадавай прэс-канферэнцыі.

Цахкна нагадаў, што ў снежні мінулага года ЕЗ забараніў імпартаваць звадкаваны прыродны газ з Расеі і Беларусі, аднак імпарт ЗПГ прадоўжыўся пад выглядам бутану.

«Гэту пастанову Эстонія прыняла ў рамках Нацыянальнай санкцыі, але мы таксама дамагаемся гэтага на ўзроўні Еўрапейскага звязу», – сказаў Цахкна.

Апошнія навіны