BE RU EN

На фронце ва Украіне заўважылі новы невядомы БПЛА

  • 21.08.2025, 14:21

Яго ўдалося ідэнтыфікаваць.

Ва Украіне быў зафіксаваны новы беспілотны лятальны апарат невядомага паходжання.

Фота невядомага беспілотніка апублікаваў украінскі спецыяліст у галіне радыётэхналогій Сяргей “Флэш" Бяскрэстнаў у сваім Telegram-канале. Экспэрт адзначыў, што пакуль не можа ідэнтыфікаваць БПЛА.

Фота: Сяргей Флэш/Telegram

"Новы госць на франтах. Калі наш — напішыце", - гаворыцца ў подпісе да фота.

У каментарах людзі адзначылі, што новы дрон нагадвае Zala, аднак ёсць адрозненні. Некалькі каментатараў таксама паказалі на, магчыма, саматужную вытворчасць гэтага апарата.

«У яго можа і назвы не быць. Нейкі авіягурток зрабіў некалькі дзясяткаў і даў на пробу, праз тыдзень ўнясуць мадыфікацыі і выпусцяць іншага выгляду», — напісаў адзін з падпісчыкаў канала.

Некаторыя таксама звярнулі ўвагу на антэны і на хвасце і на кончыках крылаў. Гэта наштурхнула людзей на здагадку, што БПЛА атрымаў тэхналогію MIMO-метад бесправадной сувязі, які выкарыстоўвае некалькі антэн для адначасовай адпраўкі і атрымання звестак.

"Учора бачыў такое на Сумшчыне. Думаў, што наш. Ляцеў нізка, характэрная форма хваста кінулася ў вочы. На маніторах не вызначаўся. Думаў, што наша нешта", - дадаў адзін з каментатараў.

Фота: Сяргей Флэш/Telegram

Пазней "Флэш" дадаў, што беспілотнік быў ідэнтыфікаваны як украінскі.

"Апазналі, борт як наш. Нядзіўна, што столькі Friendly Fire. Мадэляў вельмі шмат лётае", - напісаў ён.

Апошнія навіны