BE RU EN

СМІ: Знакамітыя расейскія прапагандысты ўцяклі з РФ

  • 21.08.2025, 14:05

Позвы пачалі атрымліваць расейцы з «сярэдняга сегмента».

Лідар расейскага гурта Бі-2 Ягор Бортнік, які публічна асуджае ўварванне РФ ва Украіну, распавёў аб будучай мабілізацыі ў краіне-акупанцы, піша «Главред».

На сваёй старонцы ў Instagram Ягор зрабіў публікацыю, у якой паказаў выяву расейскага горада, закінутага позвамі.

"Неўзабаве восень. Усе мае таварышы і сябры з сярэдняга сацыяльнага сегмента атрымалі амаль адначасова на днях электронныя позвы. Добра, што многія ўжо з'ехалі... Дзеці багатых не пойдуць служыць. Пойдзеце вы, вашыя дзеці і мужы, бацькі, нават жанчыны", - напісаў Бортнік.

Таксама ён паведаміў пра тое, што расейскія прапагандысты Ксенія Сабчак, рэжысёры Канстанцін Багамолаў і Фёдар Бандарчук,/b> з'ехалі з РФ і цяпер знаходзяцца ў Гішпаніі.

Апошнія навіны