BE RU EN

Сакрэтны вайсковы касмаплан ЗША рыхтуецца да новай місіі

  • 21.08.2025, 13:07

Гэта яго восьмая місія.

Амерыканскі вайсковы касмаплан X-37B адпраўляецца на восьмую місію 21 жніўня 2025 года. Старт запланаваны з касмадрома імя Кенэдзі ў Фларыдзе на ракеце Falcon 9 кампаніі SpaceX, піша Interesting Engineering.

Беспілотны і аўтаномны касмаплан выкарыстоўваецца для правядзення экспэрыментаў на арбіце Зямлі. Хоць пра яго існаванне вядома, большасць задач апарата застаюцца сакрэтнымі.

X-37B абсталяваны перадавымі тэхналогіямі, якія забяспечваюць высокую надзейнасць і шматразовасць. Яго модульная канструкцыя дазваляе выконваць шырокі спектр місій. Апарат здольны аўтаномна вяртацца на Зямлю, што паскарае падрыхтоўку да паўторных палётаў.

Сёмая місія закончылася 7 сакавіка паспяховай пасадкай на базе Вандэнбэрг у Каліфорніі. Падчас палёту былі пратэставаны тэхналогіі «дасведчанасці ў космасе», якія дапамогуць ЗША адсочваць абстаноўку на арбіце ва ўмовах яе росту загружанасці і канкурэнцыі. Таксама праведзены манеўр аэрадынамічнага гамавання для змянення арбіты з мінімальным расходам паліва, што пацвердзіла гнуткасць апарата.

Чакаецца, што на борце касмаплана зноў пройдуць экспэрыменты ў галіне квантавай навігацыі. Адзін з праектаў — квантавы інэрцыяльны датчык, які можа стаць альтэрнатывай GPS і дазволіць навігацыю ў зонах, дзе спадарожнікавыя сістэмы недаступныя або прыглушаныя.

Місія X-37B мае стратэгічнае значэнне для будучых касмічных аперацый ЗША.

Апошнія навіны