BE RU EN

Пенсіянер зрабіў заўвагу гучнаму матацыклісту - менчук накаўтаваў яго

  • 21.08.2025, 9:43

Паджылы чалавек дагэтуль знаходзіцца ў рэанімацыі.

Мянчук ударыў 75 — гадовага пенсіянера пасля зробленай заўвагі - мужчыну не спадабаўся гучны шум матацыкла на аўтадроме. Пацярпелы стукнуўся галавой і дагэтуль знаходзіцца без прытомнасці, паведамілі ў пракуратуры Менска. Была распачатая крымінальная справа.

Усё пачалося з канфлікту на адным са сталічных аўтадромаў. Там 75-гадовы пенсіянер зрабіў заўвагу «наконт гучнага шуму, які выдаецца матацыклам». У адказ 48-гадовы мянчанін ударыў яго рукой па галаве. Паджылы чалавек упаў на зямлю і стукнуўся галавой — страціў прытомнасць і атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні.

«Цяпер пацярпелы ў сувязі з атрыманымі цялеснымі пашкоджаннямі знаходзіцца ў адной са сталічных устаноў аховы здароўя ў непрытомным і стабільна цяжкім стане», — паведамілі ў пракуратуры.

Намеснік пракурора Маскоўскага раёна Менска распачаў крымінальную справу прыватна - публічнага абвінавачвання без заявы пацярпелага, а ён не можа гэтага зрабіць праз траўмы.

Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваныя паводле арт. 155 КК (прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання з неасцярожнасці). Мужчыну пагражае да двух гадоў «хіміі».

Апошнія навіны