Байцы ГУВ знішчылі ў Чорным моры расейскі катар
- 21.08.2025, 9:41
Дапамог лазер.
Байцы ГУР МА знішчылі ракетай расейскі катар у раёне жалезнага Порта. Аб'ект выявіла лазернае падсвятленне дрона.
Спецаперацыю правялі 20 жніўня ў Чорным моры ў раёне Херсонскай вобласці. Пра гэта паведаміла каманда ГУВ МА.
Вайскоўцы ўдарылі па катары расейскіх захопнікаў ракетай паветранага базавання. У выніку паспяховага трапляння ўсе пяцёра чальцоў расейскага экіпажа былі ліквідаваныя.
Нанесці высокадакладны ўдар ракетай па цэлі ў Чорным моры ўдалося дзякуючы лазернай падсветцы дрона, які запісаў на відэа паспяховае знішчэнне вайсковага катара.