BE RU EN

Іран і Беларусь запусцяць наўпросты авіярэйс

  • 20.08.2025, 21:28

Таксама краіны плануюць скасаваць турыстычныя візы.

Іран і Беларусь дамовіліся наладзіць наўпростыя авіязносіны. Пра гэта заявіў міністр культурнай спадчыны, турызму і рамёстваў Ірана Рэза Салехі Аміры 20 жніўня.

Ліквідаваць асобныя перашкоды, якія перашкаджалі запусціць рэйс і мацней супрацоўнічаць у сферы турызму, удалося пасля перамоваў кіраўнікоў дзвюх краінаў у Менску.

Паводле словаў Салехі Аміры, было развязанае не толькі пытанне з прамымі авіязносінамі паміж сталіцай Беларусі і Тэгеранам, але і скасаваннем турыстычных візаў.

Апошнія навіны