У Менску BMW рэзнуўся ў аўтобус, які высаджваў пасажыраў на прыпынку
- 20.08.2025, 18:53
Відэа.
Сутыкненне легкавіка і аўтобуса адбылося 20 жніўня ў Менску, паведамілі ў ДАІ.
27-гадовы кіроўца BMW ехаў па праспекце Дзяржынскага. Паблізу дома № 73 ён рэзнуўся ў аўтобус МАЗ, які спыніўся.
«У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні», – паведамілі ў ДАІ.