BE RU EN

УСУ знішчылі ЗРК С-300В коштам 40 млн даляраў

  • 20.08.2025, 22:55

Тэхніка разляцелася на аскепкі пасля нападу ўкраінскіх дронаў.

Байцы Асобнага атрада спецыяльнага прызначэння (ААСП) «Лазар» Пячэрскай брыгады НГУ знішчылі варожую тэхніку на Запарожскім кірунку.

Як відаць на відэа, украінскія абаронцы ўдала скінулі выбухоўку на расейскі ракетна-зенітны комплекс ЗРК С-300В коштам 40 мільёнаў даляраў, паведамляе censor.net.

У выніку дэтанацыі расейская тэхніка разляцелася на кавалкі, а акупанты атрымалі цяжкія раненні.

Апошнія навіны