BE RU EN

Колькі бацькаў у Беларусі ідуць у дэкрэт?

  • 20.08.2025, 16:10

Усё больш мужчынаў бяруць актыўны ўдзел у доглядзе дзяцей.

Згодна са статыстыкай, ужо ў кожнай сотай сям'і ў дэкрэтны адпачынак ідзе менавіта тата.

Калі бацькі прынялі пастанову, што ў дэкрэце будзе бацька, то працэс афармлення даволі просты. У Мінпрацы і сацабароны растлумачылі неабходны алгарытм дзеянняў.

Перш за ўсё трэба атрымаць даведку з месца працы мамы, якая пацвярджае, што яна не знаходзіцца ў адпачынку для догляду дзіцяці да 3-х гадоў і прыступіла да сваіх працоўных абавязкаў.

Потым бацька павінен напісаць заяву на імя свайго працадаўцы з просьбай даць яму адпачынку для догляду дзіцяці. Дарэчы, наймальнік не мае права ў гэтым адмовіць.

Таксама трэба сабраць пакет дакумэнтаў. Да заявы неабходна прыкласці: пашпарт, пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці, даведку аб складзе сям'і і даведку з месца працы маці.

Апошнія навіны