Беларус Жан Шчарбакоўскі забіў цуда-гол за берлінскае «Дынама»
- 20.08.2025, 15:11
Відэафакт.
У выязным матчы 3-га тура Паўночна-ўсходняй рэгіянальнай лігі Нямеччыны (Д4) берлінскае «Дынама» перамагло «Пройсэн» — 2:1.
Голам у складзе гасцей вызначыўся беларускі паўабаронца Жан-Рафаэль Шчарбакоўскі, які выйшаў у стартавым складзе. Наш суайчыннік патрапіў у браму спаборніка на 37-й хвіліне, зрабіўшы лік 2:0.
У турнірнай табліцы «Дынама» з трыма баламі 14-е месца ў турнірнай табліцы.
Шчарбакоўскі нарадзіўся ў Магілёве. У актыве гульца чатыры сустрэчы за нацыянальную каманду Беларусі U-19.