BE RU EN

Лукашэнка гатовы «на якое заўгодна» супрацоўніцтва з Іранам

  • 20.08.2025, 12:25

У Менск прыляцеў прэзідэнт Пезешкіян.

Лукашэнка заявіў, што гатовы да абмеркавання з Іранам розных пытанняў - ад супрацоўніцтва ў пастаўках харчавання да вайскова-тэхнічнай сферы. Пра гэта дыктатар распавёў на сустрэчы з іранскім прэзідэнтам Масудам Пезешкіянам у Менску 20 жніўня.

Пезешкіян адзначыў той факт, што ў двух рэжымаў агульныя пазіцыі і погляды на агульныя пытанні сусветнага значэння, а таксама што і Іран, і Беларусь знаходзяцца пад заходнімі санкцыямі.

Характэрна, што візіт прэзідэнта Ірана пройдзе на фоне частых адкрытых кантактаў Аляксандра Лукашэнкі з уладамі Злучаных Штатаў Амерыкі і адначасова напружанасці паміж ЗША і Іранам.

Апошнія навіны