Sky News: ЗША прыкрыюць Украіну з паветра
- 20.08.2025, 11:16
Дональд Трамп заінтрыгаваў заявай.
Вашынгтон можа надаць авіяцыйную падтрымку Кіеву ў рамках патэнцыйнага мірнага пагаднення з Расеяй. Пры гэтым амерыканскія войскі не будуць адпраўленыя ва Украіну. Аб гэтым заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
«Калі гаворка ідзе пра бяспеку, [еўрапейцы] гатовыя размясціць людзей на зямлі. Мы гатовыя дапамагчы ім у некаторых пытаннях, асабліва, імаверна, у паветры», - цытуе Трампа Sky News.
Трамп не стаў даваць падрабязных каментароў, але прэс-сакратарка Белага дома Караліна Левіт заявіла журналістам, што паветраная падтрымка ЗША з'яўляецца «варыянтам і магчымасцю».
«Прэзідэнт выразна заявіў, што амерыканскія войскі не будуць ва Украіне, але мы, безумоўна, можам дапамагчы ў каардынацыі і, магчыма, даць іншыя сродкі гарантый бяспекі нашым еўрапейскім хаўруснікам», – сказала Левіт.