BE RU EN

Чэргі працягваюць біць рэкорды

  • 20.08.2025, 10:28

Амаль шэсць тысяч аўто стаяць на мяжы з ЕЗ.

Самыя вялікія чэргі з легкавога транспарту зафіксаваныя на беларуска-польскай мяжы, а з фургонаў - на мяжы з Літвой.

Чэргі з легкавога і грузавога транспарту, а таксама пасажырскіх аўтобусаў на граніцы Беларусі з сумежнымі дзяржавамі Еўразвязу прадаўжаюць расці, вынікае са звестак Дзяржпагранкамітэта рэспублікі.

Так, калі ў аўторак раніцай на мяжы з Польшчай у пункце пропуску «Брэст» было 4,6 тысячы легкавых машын, то ў сераду ўжо 4,7 тысячы. Таксама ў гэтым жа пагранпераходзе захоўваецца вялікая чарга з пасажырскіх аўтобусаў - іх тут 140.

На мяжы Беларусі з Літвой чэргі не такія вялікія: у пункце пропуску «Каменны Лог» выезду з краіны на літоўскую тэрыторыю чакаюць 170 аўтамабіляў, гэта амаль удвая больш, чым было ў аўторак раніцай, у «Беняконях» зараз 120 аўто, было 110.

Што тычыцца цяжкавікоў, то калоны з іх зафіксаваныя на ўсіх трох накірунках, але больш за ўсё фургонаў на мяжы з Літвой. У пагранпераходах «Каменны Лог» і «Беняконі» знаходзіцца па 340 аўто.

У пункце пропуску «Казловічы» на мяжы з Польшчай зараз налічваецца 180 грузавікоў, у «Грыгараўшчыне» на беларуска-латвійскай мяжы крыху больш - 20.

Апошнія навіны