BE RU EN

Спынілі цягнік з Баранавіч у Менск

  • 2.08.2025, 22:01

Праз паломку кантактнай сеткі.

Цягнік Баранавічы-Менск спыніўся на перагоне Стоўбцы-Коласава з прычыны тэхнічнай няспраўнасці кантактнай сеткі. Пра гэта паведамляе прэс-служба БЧ.

На БЧ паведамілі, што прымаюць меры ў ліквідацыі няспраўнасці і арганізоўваюць дастаўку пасажыраў да месцаў прызначэння. Паводле папярэдніх ацэнак, затрымка цягніка можа скласці блізу 2 гадзіны 30 хвілін.

У сувязі з інцыдэнтам магчымыя затрымкі і іншых цягнікоў на гэтым участку.

Апошнія навіны