BE RU EN

У Беларусі рэзка знізілася колькасць шлюбаў

  • 2.08.2025, 20:45

На 45% за дзесяць гадоў.

Цягам 10 гадоў колькасць шлюбаў, якія бяруць беларусы, скарацілася на 45%.

Гэта вынікае са звестак Белстата за розныя перыяды, падлічыла Еўрарадыё.

У 2024 годзе ў Беларусі зарэгістравалі 46,2 тыс. шлюбаў і 34,9 тыс. разводаў. Для параўнання: у 2020 годзе абедзве лічбы былі значна вышэйшыя і дасягалі 84 тыс.

Калі глядзець адносныя паказчыкі, то ў 2024 годзе на кожную тысячу жыхароў прыпадала 5,1 шлюбу, у той час як у 2014 годзе гэты каэфіцыент складаў 8,9.

Такім чынам, сённяшні ўзровень колькасці шлюбаў у краіне апусціўся нават ніжэй за той, што быў у сярэдзіне і канцы 1990-х гадоў.

Апошнія навіны