BE RU EN

Унук Мулявіна выпусціў кліп на рэмікс песні «Песняроў»

  • 2.08.2025, 18:30

"Касiў Ясь канюшыну" ў стылі хард-тэхна.

Беларуская музычная каманда Police in Paris, у якой іграе ўнук Уладзіміра Мулявіна з "Песняроў" Улад Мулявін, прадставіла кліп на рэмікс песні "Песняроў" "Касiў Ясь канюшыну".

Police in Paris - беларускі музычны праект, які выступае ў жанры хард-тэхна. Трэк беларусаў іграе ў фільме ад A24 з Ніколь Кідман і Антоніа Бандэрасам. Police in Paris ужо выступалі на самым вядомым фестывалі электрамузыкі ў свеце Tomorrowland.

Апошнія навіны