З кастрычніка на памежных пераходах запусцяць новую сістэму ўезду ў краіны Шэнгена
- 2.08.2025, 12:42
У пашпартах беларусаў перастануць ставіць штампы.
Ужо не раз пісалі пра новы парадак уезду ў Шэнгенскую зону ў рамках сістэмы Entry/Exit System EES, але яе запуск бясконца адкладалі, піша рэсурс «Збірай заплечнік».
У свежым прэс–рэлізе Еўракамісіі запэўніваюць, што новая дата ўжо канчатковая - з 12 кастрычніка краіны пачнуць паэтапна ўкараняць EES на памежных пераходах.
Што такое EES?
Гэта новая лічбавізаваная сістэма рэгістрацыі і пропуску замежных грамадзян на тэрыторыю Шэнгена, мэта якой:
«... прадухіленне нелегальнай міграцыі і забеспячэнне бяспекі грамадзян Еўропы [...] паездкі стануць больш зручнымі і бяспечнымі для ўсіх».
Як гэта будзе працаваць і для каго?
EES будзе тычыцца ўсіх замежнікаў, якія ўязджаюць з-за межаў Шэнгена для кароткатэрміновага знаходжання (г.зн. з максімальна дазволеным перыядам да 90 дзён кожныя 180): уязджаюць з шэнгенскімі візамі тыпу С і тым, для каго на ўезд у Шэнген дзейнічае бязвіз.
- пры першым уездзе ў адну з краін Шэнгена будуць збіраць адбіткі пальцаў, фота і захаваюць звесткі ў сістэме
- пры наступных уездах пры наяўнасці біяметрычнага пашпарта і тэхнічнай магчымасці (спецыяльных тэрміналаў) у канкрэтным пункце пропуску, праходзіць кантроль можна будзе аўтаматычна
- са звычайным пашпартам - пашпартны кантроль праз акенца ў памежніка, як гэта адбываецца цяпер
Г.зн. ўезд са звычайнымі пашпартамі і дакументамі іншага тыпу таксама будзе магчымы. Біяметрычны рабіць не абавязкова!
- зарэгістравацца ў EES можна будзе загадзя праз мабільны дадатак (калі ён будзе даступна ў краінах ўезду і выезду).
Пасля ўвядзення EES ў пашпарты перастануць ставіць штампы
Але не адразу. Сістэму будуць укараняць паэтапна:
- з 12 кастрычніка 2025
- краіны толькі пачнуць уводзіць змены на сваіх замежных межах, але не на ўсіх адразу
- будзе абсалютна нармальнай і чаканай сітуацыяй наяўнасць EES са здачай адбіткаў і фота, напрыклад, у аэрапорце і пры гэтым уезд/выезд "па-старому" праз наземны пункт пропуску гэтай жа краіны
- таму на першым этапе штампы аб уездзе і выездзе працягнуць ставіць, як звычайна.
- з 10 красавіка 2026
- чакаецца, што ўсе краіны цалкам укараняць EES
- усе ўезды і выезды будуць фіксавацца толькі электронна, за выключэннем наведванняў Кіпра і Ірландыі.
- г.зн. з гэтага моманту больш не будзе штампаў пры перасячэннях замежных межаў Шэнгена.
Напрыклад, пры ўездзе з Беларусі ў Літву, Польшчу, Латвію і выездзе. Або па прылёце ў любы аэрапорт, уездзе па моры праз порт шэнгена з нешэнгенскіх краін.
Як гэта паўплывае на падарожнікаў?
- Эканомія чыстых старонак у пашпарце асабліва пры частых паездках
- Для ўладальнікаў біяметрыкі – перспектывы хутка праходзіць пашпартны кантроль
Штампы часам усё яшчэ важкі чыннік (як гісторыя паездак у цэлым) пры атрыманні нешэнгенскіх віз: напрыклад, візы ЗША. З увядзеннем EES частка "візуальнай" візавай гісторыі ў пашпарце будзе адсутнічаць.
- Адсутнасць штампаў - палка аб двух канцах: для кагосьці больш не атрымаецца выкарыстоўваць штампы як доказ мэтавага выкарыстання візы, а камусьці, наадварот, адсутнасць гэтых штампаў будзе толькі на руку пры наступных падачах.
Але ўся іинфамрацыя будзе ў электроннай сістэме, і супрацоўнікі консульскіх аддзелаў пры жаданні, магчыма, без намаганняў змогуць вывучыць гісторыю паездак пры разглядзе дакументаў на Шэнген.
Бо з дапамогай сістэмы EES будуць:
- фіксаваць уезды і выезды, а таксама адмовы ва ўездзе
- адсочваць выкананне тэрмінаў знаходжання і выяўляць парушальнікаў (асабліва з овэрстэем) - калі чалавек перавысіць перыяд знаходжання паводле правіла 90/180, усё паказваецца ў сістэме
- выяўляць падробленыя дакументы і дадаткова збіраць асабістыя звесткі.
Каго не закране сістэма EES?
- замежнікаў з доўгатэрміновымі візамі (г.зн. нац. візамі тыпу D, напрыклад, польскай рабочай), з ДНЖ ў краінах ЕЗ і Шэнгена і іх блізкіх сваякоў
- грамадзян краін ЕЗ і Шэнгена, Андоры, Манака, Сан-Марына, Ватыкана і іх блізкіх сваякоў.