BE RU EN

Рашфард: У «Барселоны» ёсць усё, каб перамагчы абсалютна ўсе трафеі

  • 19.08.2025, 21:08

Вінгер «Барселоны» заявіў, што настрой і матывацыя ў камандзе высокія.

Вінгер «Барселоны» Маркус Рашфард заявіў, што сіне-гранатавыя гатовыя змагацца за перамогу ва ўсіх турнірах у новым сезоне. Рашфард выступае за каталонцаў на правах арэнды, ён далучыўся да клубу гэтым летам з «Манчэстэр Юнайтэд».

«Не бачу прычынаў, каб гэтая “Барса” не перамагла абсалютна ўсе трафеі. Інакш бы ў мінулым сезоне гэтая каманда не зрабіла трэбл (тры пераможныя трафеі. – Заўвага). Настрой і матывацыя высокія», – прыводзіць словы Рашфарда Mundo Deportivo.

Рашфард – выхаванец «Манчэстэр Юнайтэд». За першую каманду манкуніянцаў ён правёў 426 матчаў ва ўсіх турнірах, забіў 138 галоў і зрабіў 78 дзейсных перадачаў.

Апошнія навіны