Трамп заявіў, што канец вайны ва Украіне дапаможа яму патрапіць у рай
- 19.08.2025, 19:13
Раней ён заявіў, што за свой прэзідэнцкі тэрмін спыніў сем войнаў.
Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп мяркуе, што спыненне вайны ва Украіне дзякуючы ягоным намаганням падвышае шанцы патрапіць у рай. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Fox&Friends.
«Я проста хачу скончыць з гэтым [вайной] ...> я думаю, што гэта вельмі добра, я хачу паспрабаваць трапіць у рай, калі гэта магчыма», – сказаў Трамп.
Як падзяліўся Трамп, ён чуў пра тое, што насамрэч знаходзіцца «ля падножжа татэмнага слупа» (ангельская метафара, якая азначае кагосьці, хто знаходзіцца вельмі нізка).
«Але калі я змагу трапіць на нябёсы, гэта [спыненне вайны] будзе адной з прычынаў», – мяркуе амерыканскі прэзідэнт.
Трамп раней заявіў, што з пачатку свайго прэзідэнцкага тэрміну ён спыніў сем войнаў.