BE RU EN

Reuters: Вайсковыя лідары NATO збяруцца 20 жніўня, каб абмеркаваць вайну ва Украіне

  • 19.08.2025, 18:52

Яны плануюць скаардынаваць далейшыя дзеянні.

Вайсковыя лідары NATO сустрэнуцца ў сераду, 20 жніўня, каб абмеркаваць сітуацыю ва Украіне. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на двух неназваных суразмоўцаў, знаёмых з гэтым пытаннем.

Чакаецца, што вайсковыя лідары NATO сустрэнуцца, каб абмеркаваць Украіну і шляхі далейшых дзеянняў.

Амерыканскі чыноўнік, які захацеў застацца ананімным, сказаў, што кіраўнік Аб'яднанага камітэта кіраўнікоў штабоў генерал Дэн Кейн, як чакаецца, будзе прысутнічаць на сустрэчы віртуальна, але планы ўсё яшчэ могуць змяніцца. Пентагон не адразу адказаў на запыт аб каментарах.

Паводле словаў суразмоўцы ў Альянсе, кіраўнік Вайсковага камітэта NATO склікаў чарговую сустрэчу на ўзроўні кіраўнікоў штабоў.

Іншы прадстаўнік NATO паведаміў, што камандзір Узброеных сілаў Альянсу Алексус Грынкевіч праінфармуе кіраўнікоў штабоў пра вынікі сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна на Алясцы, якая адбылася на мінулым тыдні.

Апошнія навіны