BE RU EN

Трамп: У найбліжэйшыя пару тыдняў мы даведаемся, што будзе з Пуціным

  • 19.08.2025, 18:18

Прэзідэнт ЗША дапусціў адмову дыктатара РФ ад угоды.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што дыктатар Расеі Уладзімір Пуцін стаміўся ад вайны з Украінай, аднак дапусціў, што расейскі лідар, магчыма, не збіраецца заключаць угоду з Украінай. Пра гэта амерыканскі прэзідэнт расказаў у інтэрв'ю Fox News.

«Я думаю, Пуцін стаміўся ад гэтага. Я думаю, яны ўсе стаміліся ад гэтага, але хто яго ведае», – сказаў амерыканскі прэзідэнт.

Вынік сітуацыі, як мяркуе Трамп, высветліцца ў найбліжэйшыя тыдні, пасля рэакцыі Пуціна.

«У найбліжэйшыя пару тыдняў мы даведаемся, што будзе з прэзідэнтам Пуціным... Магчыма, ён не хоча заключаць угоду», – сказаў Трамп, дадаўшы, што ў адваротным выпадку Пуцін можа сутыкнуцца з «цяжкай сітуацыяй».

Апошнія навіны