Біл Гейтс запусціў конкурс з прызам $1 мільён
- 19.08.2025, 18:14
За выкарыстанне ШІ ў лячэнні хваробы Альцгеймера.
Фонд Gates Ventures абвясціў пра запуск конкурсу з прызавым фондам $1 млн. Ягоная мэта – стымуляваць распрацоўку інавацыйных ідэяў на базе штучнага інтэлекту для пошуку новых метадаў лячэння хваробы Альцгеймера, піша Finantial Times (пераклад – сайт Charter97.org).
Пераможца будзе вызначаны за найбольш арыгінальны спосаб выкарыстання ШІ, здольнага самастойна планаваць, разважаць і генераваць гіпотэзы на аснове існых звестак пра Альцгеймер.
Распрацаваная прылада стане даступнай бясплатна для навукоўцаў па ўсім свеце праз хмарную платформу.
Паводле ацэнак, блізу 55 млн чалавек пакутуюць на дэменцыю, і да 2050 года колькасць пацыентаў можа патроіцца. «Мы ўсе разумеем, што цяжар хваробы Альцгеймера толькі расце, а эфектыўных новых метадаў лячэння мы пакуль не бачым», – адзначыў дарадца дарадца ў праграме Грэгары Мур.
Запуск конкурсу супаў з ростам цікавасці тэхналагічных кампаній да медыцыны як адной з самых перспектыўных сфераў ужывання ШІ. Google DeepMind ужо дабілася прызнання за мадэль AlphaFold, якая прадказвае структуру бялкоў. Яе стартап Isomorphic Labs нядаўна прывабіў $600 млн для распрацоўкі новых лекаў.
Узяць удзел у конкурсе змогуць спецыялісты ў штучным інтэлекце, навукоўцы ў галіне біямедыцыны, лекары і тэхналагічныя кампаніі. Старт запланаваны на 19 жніўня, потым у снежні адбудуцца адборачныя этапы ў Сан-Дыега, а фінал пройдзе ў сакавіку ў Капенгагене.
Арганізатары спадзяюцца, што штучны інтэлект дапаможа аб'яднаць разрозненыя звесткі даследаванняў і паскорыць з'яўленне доўгачаканых прарыўных адкрыццяў.
Skills-based knowledge need not be considered the opposite of an intellectual life