Пакістанцы штурмуюць амбасаду Беларусі
- 19.08.2025, 17:41
Даты на атрыманне візы разабраныя да сакавіка наступнага года.
Грамадзяне Пакістана запісваюцца ў амбасаду Беларусі на сакавік, каб зрабіць візу. Да гэтага часу ўсе даты разабраныя, кажа ў сваім відэазвароце ў TikTok прадстаўнік агенцтва «Ідэальная віза», піша «Еўрарадыё».
«Пакуль сітуацыя цалкам нявызначаная. Што тычыцца магчымасці паскорыць працэс праз агентаў – настойліва не рэкамендуем звяртацца да іх, калі вы не ўпэўненыя, што вам змогуць рэальна дапамагчы», – кажуць у агенцтве.
Амбасада Беларусі ў Пакістане зноў пачала выдаваць акенцы на запіс у пачатку жніўня. Паводле звестак агенцтва ў першы дзень працы амбасады пасля доўгага перапынку збор людзей быў велізарным. Дакладную колькасць чалавек, якія спрабавалі запісацца на прыём, аўтары TikTok каналаў не могуць ацаніць.