УСУ ліквідавалі брата адыёзнага расейскага дэпутата Віталя Мілонава
- 19.08.2025, 16:14
Ён ваяваў на баку калабарантаў.
Падчас аднаго з баёў падраздзялення выведкі 3-й агульнавайсковай арміі непрызнанай ЛНР Аляксандр Мілонаў атрымаў раненне і патрапіў у шпіталь, піша расейскі тэлеграм-канал Shot.
На фоне ўскладненняў ад ранення ён сканаў.
19 жніўня брата дэпутата адпелі паводле праваслаўнага абраду і пахавалі ў Пецярбургу.
Віталь Мілонаў – адыёзны расейскі дэпутат, які стаў вядомым праз свае законапраекты. У розныя часы ён выступаў супраць гомасэксуальных стасункаў, Еўропы, фастфуду, Вольгі Бузавай і тэорыі эвалюцыі.