Трамп заявіў, што Украіна «атрымае шмат зямлі»
- 19.08.2025, 15:46
Кіеў верне свае тэрыторыі ў выніку ўгоды з РФ.
Пра гэта паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на заяву Трампа.
Раней Трамп меркаваў, што мірнае пагадненне паміж РФ і Украінай можа запатрабаваць «пэўнага абмену тэрыторыямі».
У той жа час ён казаў, што Украіна верне частку сваіх тэрыторый.
СМІ пісалі, што расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін нібыта хоча, каб Украіна цалкам вывела войскі з Данецкай і Луганскай абласцей у абмен на замарожванне ліній фронту ў Херсонскай і Запарожскай абласцях.
Пытанне тэрыторый
Раней спецпасланнік Дональда Трампа Стыў Уіткаф заявіў, што Расея нібыта пайшла на саступкі Украіне ў пяці рэгіёнах. Аднак канкрэтыкі ў ягоных словах не было, і на пытанне журналістаў ён разгубіўся.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 17 жніўня ў Брусэлі падкрэсліў, што ўсе тэрытарыяльныя пытанні павінны абмяркоўвацца толькі ў час трохбаковай сустрэчы лідараў. Цяпер Масква не дэманструе прыкмет гатоўнасці да такога фармату.