Лукашысты рыхтуюцца абмежаваць сэрвісы Google?
- 19.08.2025, 15:39
«Белтэлекам» запусціў «Воблачны офіс» для кліентаў.
«Белтэлекам» прапанаваў новую паслугу для карпаратыўных кліентаў. Гаворка ідзе аб «Хмарным офісе». Яго рэкламуюць як набор офісных інструментаў, сховішча звестак і зручныя сродкі камунікацыі ў адной віртуальнай прасторы, піша «Еўрарадыё».
Кліенты атрымліваюць 100 ГБ прасторы на хмарнай кружэлцы, магчымасць супольнага рэдагавання дакументаў Word, WPS, Excel і PowerPoint. Сярод іншых прапаноў - мэсэнджар з падтрымкай аўдыё-, відэасувязі і чата, каляндар, асобны паштовы квіток.
Фактычна гэта канкурэнт аналагічных сэрвісаў ад Google і Microsoft. Але з адной асаблівасцю - за ўсе вашы карпаратыўныя дакументы будзе адказваць дзяржаўнае прадпрыемства.