BE RU EN

У Данецку пачаліся бойкі за ваду

  • 19.08.2025, 15:29

Людзі скандаляць і страчваюць прытомнасць.

У акупаваным Данецку і вобласці працягвае хутка пагаршацца сітуацыя праз дэфіцыт вады. У горадзе пачынаюцца стыхійныя бойкі, людзі страчваюць прытомнасць, пакуль стаяць на спякоце па шмат гадзін, каб набраць хаця б адну баклажку. У самых слабых не стае сіл, і ім не дастаецца нічога, піша «Дыялог.UA».

У сацыяльных сетках з'яўляюцца новыя відэа, якія паказваюць катастрафічны ўзровень развалу камунальнай гаспадаркі. У Сетцы з'явілася відэа, як жыхары лаюцца паміж сабой, вінавацячы адзін аднаго ва ўсталяванні помпаў у скляпах, каб выпампаваць ваду сабе. Замест таго каб задаваць пытанні акупацыйнай адміністрацыі, жыхары Данецка зрываюць злосць на такіх жа, як яны.

Відавочцы паведамляюць аб новай праблеме: хуліганы скручваюць краны на вялікіх пластыкавых бочках, пасля чаго ваду туды нельга нават наліць: яна ўся выцякае. Шкодніцтва набывае масавыя формы. На апублікаваных кадрах вялізныя чэргі па ваду. Такога ў Данецку ва Украіне не было ніколі.

Крах гарадскога жыцця

Расея не выцягвае кіраванне Данецкам. Ні інфраструктура, ні сацыяльныя службы, ні элементарныя ўмовы жыцця не адноўленыя. Улада дэ-факта самаўхілілася, а адказнасць перакладзеная на саміх жыхароў. Адсутнасць вады стала не проста бытавой праблемай, а каталізатарам глыбокай сацыяльнай дэградацыі.

Горад, які калісьці быў адным з самых развітых ва Украіне, з магутнай прамысловасцю і годным узроўнем жыцця, зараз разбураецца маральна і фізічна.

Ураджэнец Данецка, украінскі блогер Дзяніс Казанскі падкрэслівае, што надыходзіць ператварэнне грамадства ў быдла пры абыякавасці тых, хто ўсё гэта зладзіў.

Пры гэтым выйсці на пратэст супраць акупацыйнай расейскай адміністрацыі людзі баяцца і зрываюцца адзін на адным.

Апошнія навіны