УСУ пашкодзілі рэдкі варожы комплекс аўтаматызацыі СПА «Барнавул»
- 19.08.2025, 11:10
Відэа знялі на Запарожскім кірунку.
Аператары дронаў са 128-й АГШБр пашкодзілі рэдкі варожы комплекс аўтаматызацыі СПА 9С932-1 «Барнавул-Т» на Запарожскім кірунку.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, відэазапіс паспяховай працы ўкраінскіх воінаў апублікаваны ў сацсетках. Кошт такога комплексу вагаецца ад $3-6 мільёнаў даляраў.
«Пашкоджанне рэдкага комплексу сродкаў аўтаматызацыі СПА 9С932-1 «Барнавул-Т» ад байцоў батальёна «Sons of Khors» са 128-й АГШБр на Запарожскім накірунку. Гэта першы выпадак менавіта паражэння гэтага комплексу. Раней некалькі машын са складу комплексу хлопцы затрафеілі на Кіеўшчыне і Харкаўшчыне ў 2022-м годзе», - гаворыцца ў каментары да відэа.