BE RU EN

Reuters даведалася, дзе могуць сустрэцца Зяленскі і Пуцін

  • 19.08.2025, 10:58

Саміт можа адбыцца ў найбліжэйшыя тыдні.

Магчымае месца сустрэчы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна стала вядомае еўрапейскім дыпламатам. Саміт можа адбыцца ў найбліжэйшыя тыдні.

Пра гэта паведамляе Reuters.

У панядзелак позна ўвечары прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што правёў тэлефонную размову з Пуціным і пачаў арганізацыю сустрэчы паміж ім і Зяленскім.

Пасля гэтага, паводле слоў лідара ЗША, павінен адбыцца трохбаковы саміт.

Як распавяла крыніца выдання ў еўрапейскай дэлегацыі, менавіта Пуцін прапанаваў такую паслядоўнасць перамоў.

Хаця Крэмль публічна не пацвердзіў дамоўленасцей, высокапастаўлены чыноўнік адміністрацыі ЗША заявіў, што сустрэча Зяленскага і Пуціна можа прайсці ў Вугоршчыне.

Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц адзначыў, што перагаворы двух прэзідэнтаў плануюцца цягам найбліжэйшых двух тыдняў.

Апошнія навіны