Нафтаправод «Дружба» цалкам спыніў працу
- 19.08.2025, 9:34
Камандаванне беспілотных сістэм УСУ распавяло аб наступствах паспяховага нападу.
Камандуючы Сіл беспілотных сістэм УСУ Роберт «Мадзьяр» Броўдзі заявіў, што зараз перапампоўванне расейскай нафты па нафтаправодзе «Дружба» цалкам спыненае.
«Нафтаправод «Дружба» адпачывае. Поўны стоп перапампоўвання нафты на нявызначаны тэрмін», - напісаў Роберт Броўдзі, вядомы пад псеўданімам «Мадзьяр», які з чэрвеня займае пасаду камандуючага Сіл беспілотных сістэм УСУ.
Ён пракаментаваў атаку на нафтаперапампоўваючую станцыю «Мікольскае» ў Тамбоўскай вобласці Расеі ў ноч на 18 жніўня. І заявіў, што яе атакавалі «птушкі» 14-га палка Сіл беспілотных сістэм УСУ.
Атака на нафтаправод «Дружба»
Пасля нападу на аб'екце ў РФ узнік пажар, праз які цалкам спынілася падача нафты праз магістральны нафтаправод «Дружба».
Гэты аб'ект з'яўляецца ключавым элементам эканамічнай інфраструктуры Расеі і выкарыстоўваецца для забеспячэння акупацыйных войск.
У выніку ўдару спыніліся пастаўкі нафты па трубаправодзе «Дружба» ў Вугоршчыну і Славаччыну.
Славацкі аператар Transpetrol пацвердзіў спыненне падачы нафты.
«Наша кампанія не валодае больш падрабязнай інфармацыяй аб прычыне прыпынення, якая знаходзіцца за межамі тэрыторыі Славацкай Рэспублікі», – гаворыцца ў заяве кампаніі.
А кіраўнік МЗС Вугоршчыны Петэр Сіярта абвінаваціў Украіну ў атацы на нафтаправод, заявіўшы, што гэта «атака супраць энэргетычнай бяспекі».
Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга адрэагаваў на заяву кіраўніка МЗС Вугоршчыны Петэра Сіярта. Украінскі дыпламат нагадаў вугорскаму калегу, што менавіта Расея, а не Украіна, пачала вайну і адмаўляецца яе заканчваць.