Пад Воршай працаваў «таемны» дзіцячы летнік
- 19.08.2025, 9:19
Яго «знайшлі» падчас праверкі.
Пракуратура Аршанскага раёна праверыла дзіцячыя летнкі рэгіёна і знайшла адзін незарэгістраваны.
Усяго ў раёне працуюць 52 выхаваўча-аздараўленчыя летнікі, адзін працоўны лагер, два намётавыя перасовачныя, 15 дзённых спартовы-аздараўленчых, адзін летнік са сталым знаходжаннем і два стацыянарныя.
Праверка паказала, што ў некаторых летніках умовы не цалкам адпавядалі патрабаванням бяспекі і закону. Былі выяўленыя парушэнні ў арганізацыі харчавання: абмежаваны асартымент, няправільнае захоўванне прадуктаў, пастаўка няякаснай агародніны.
Таксама парушаліся санітарна-гігіенічныя нормы: у памяшканнях, дзе былі дзеці, праводзіліся рамонтныя і будаўнічыя работы. У намётавых перасоўных лагерах не цалкам забяспечваліся бяспечныя ўмовы для пражывання, адпачынку, харчавання і захавання асабістай гігіены.
«Выяўлены факт функцыянавання летніка, не ўключанага ў пералік выхаваўча-аздараўленчых і спартова-аздараўленчых летнікаў. Пры гэтым гатоўнасць летніка ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку не была пацверджаная, а кантроль за выкананнем заканадаўства, накіраванага на абарону правоў і здароўя дзяцей, не ажыццяўляўся», - распавялі ў пракуратуры.
Пасля праверкі пракуратура склала акты нагляду, парушэнні былі ліквідаваныя. На патрабаванне пракуратуры 13 службовых асоб, якія дапусцілі парушэнні, прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці.