Макрон патлумачыў, як прымусіць Расею пайсці на саступкі Украіне
- 19.08.2025, 8:31
Гэта зробіць большы ціск на Крэмль.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заклікаў «узмацніць санкцыі» супраць Расеі, калі перамовы па заканчэнні вайны ва Украіне праваляцца. Аб гэтым ён сказаў журналістам у Вашынгтоне, цытуе BFMTV.
«Калі гэты працэс будзе адхілены, мы ўсе згодныя з тым, што трэба ўзмацніць санкцыі і, у кожным выпадку, заняць пазіцыю, якая будзе мець большы ціск на расейскую старану», - падкрэсліў французскі лідар.
Сустрэча ў Вашынгтоне - заявы палітыкаў
Раней генеральны сакратар NATO Марк Рутэ зрабіў заяву аб гарантыях бяспекі для Украіны пасля сустрэчы ў Вашынгтоне. З яго слоў, чаленства Украіны ў NATO не абмяркоўваюць, аднак абмяркоўваюць пытанне аб гарантыях бяспекі кшталту «артыкула 5».
«Сітуацыя наступная: ЗША і некаторыя іншыя краіны заявілі, што яны супраць сяброўства Украіны ў NATO. Афіцыйная пазіцыя NATO...палягае ў тым, што для Украіны існуе незваротны шлях у NATO», - падкрэсліў Рутэ.
Вядома, што артыкул 5 устаноўчай дамовы NATO замацоўвае прынцып калектыўнай абароны, паводле якога напад на кожнага з 32 чальцоў НАТА ўважаецца за напад на ўсіх.
У той жа час прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Кір Стармер назваў два галоўныя вынікі ад сустрэчы Зяленскага і Трампа.
Ён адзначыў, што першым вынікам з'яўляецца тое, што кааліцыя ахвочых «зараз будзе працаваць з ЗША» над гарантыямі бяспекі. Другім важным вынікам ён назваў пагадненне аб правядзенні сустрэчы Зяленскага і Пуціна, у якой возьме ўдзел Трамп.
«Гэта прызнанне прынцыпу, што для некаторых з гэтых пытанняў, ці то тэрыторыя, ці абмен палоннымі, ці вельмі сур'ёзнае пытанне аб вяртанні дзяцей, Украіна павінна быць за сталом перамоў. Гэта былі два найважнейшыя вынікі сённяшняга дня. Гэта станоўчыя вынікі, было рэальнае адчуванне еднасці. Сёння мы дабіліся рэальнага прагрэсу», - запэўніў Стармер.