Ангельскі гальфіст зарабіў больш за $2 мільёны дзякуючы мусе
- 18.08.2025, 21:09
Відэафакт.
Ангельскі гальфіст Томі Флітвуд атрымаў нечаканую дапамогу ад кузуркі, што прынесла яму больш за два мільёны даляраў на турніры BMW Championship у Мэрылендзе.
Пасля ягонага ўдару мяч спыніўся на самым краі лункі, але не падаў унутр. Паўторы зафіксавалі вызначальную ролю мухі: кузурка знаходзілася на мячы, калі той замёр, а потым перапаўзла на іншы яго бок. Гэты рух прымусіў мяч хіснуцца і скаціцца ў лунку.
Дзякуючы гэтаму Флітвуд зарабіў бонус памерам $1,45 млн за траплянне ў Топ-30 рэйтынгу FedEx Cup, плюс прызавыя $728750 за турнір. Агульная колькасць склала $217875 млн.