BE RU EN

Трамп сустрэў Зяленскага ў Белым доме

  • 18.08.2025, 20:24

Сустрэча двух прэзідэнтаў прызначаная на 20:15 паводле Менска.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў у Белы дом для сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Двухбаковая сустрэча павінна пачацца ў 13:15 паводле Вашынгтона (20:15 паводле Менска).

ABC News паведамляў, што ў сустрэчы таксама возьме ўдзел віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс. Паводле звестак Бі-бі-сі, акрамя яго, удзельнікамі сустрэчы стануць дзяржсакратар Марка Рубіа і спецпасланнікі Трампа Стыў Уіткаф і Кіт Келаг.

Праз гадзіну пасля двухбаковай сустрэчы амерыканскі прэзідэнт павітае лідараў краінаў Еўропы, потым яны зробяць супольную фатаграфію. На 15-ю (22-ю паводле Менска) запланаваная сустрэча Трампа з еўрапейскімі лідарамі.

У Белы дом ужо прыбылі генеральны сакратар NATO Марк Рутэ, кіраўніца Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен, прэм'ер-міністры Вялікай Брытаніі Кір Стармер і Італіі Джорджа Мелоні, а таксама прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб. Таксама ў саміце возьмуць удзел канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мерц і прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон.

Перад самітам з Трампам Зяленскі таксама сустрэўся з Келлагам і еўрапейскімі лідэрамі.

Апошнія навіны