У сталічнай Серабранцы раптоўна адключылі гарачую ваду
- 18.08.2025, 20:21
Што здарылася?
На прадпрыемстве «Мінскэнерга» паведамілі, што ў сталічным мікрараёне Серабранка часова адключылі гарачую ваду. Чыннікам сталі чарговыя і, мяркуючы з усяго, пазапланавыя, працы на цепласетках.
«Чаканы час аднаўлення гарачага водазабеспячэння – да 20:00. Энэргетыкі робяць усё магчымае, каб выканаць працу ў найкарацейшыя тэрміны і як мага хутчэй вярнуць вам камфорт», – адзначылі на прадпрыемстве.