Еўрапейскія лідары пачынаюць прыбываць у Белы дом
- 18.08.2025, 20:14
Сёння ў Вашынгтоне адбудзецца сустрэча Трампа, Зяленскага і еўрапейскай «каманды мары».
Еўрапейскія лідары, якія будуць удзельнічаць у маштабных перамовах у Вашынгтоне пра расейска-ўкраінскую вайну, пачынаюць прыбываць у Белы дом.
Як паведамляе «Еўрапейская праўда», за гэтым можна назіраць на стрымах многіх СМІ.
Блізу 19:15 паводле Менска ў Белы дом першым прыбыў генеральны сакратар NATO Марк Рутэ.
Следам прыехалі прэм'ер Вялікай Брытаніі Кір Стармер і прэзідэнтка Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен, а за імі – прэм'ер Італіі Джорджа Мелоні і прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб.
ВВС паведамлялі, што Зяленскі прыбудзе апошнім, калі ўсе еўрапейцы ўжо будуць на месцы.
Перад гэтым, паводле звестак СМІ, Зяленскі і еўрапейскія лідары правялі нараду ў амбасадзе Украіны перад сустрэчай з Трампам.