BE RU EN

Падлетак сарваўся з 4-метровай вышыні ў Барысаўскім раёне

  • 18.08.2025, 19:18

Хацеў сэлфі - апынуўся ў бальніцы.

У суботу, 17 жніўня, каля аграгарадка Лошніца Барысаўскага раёна адбыўся няшчасны выпадак. 17-гадовы падлетак атрымаў цяжкія траўмы, сарваўшыся з вышыні амаль чатыры метры, паведамляе Следчы камітэт.

Паводле папярэдняй інфармацыі, юнак і ягоны прыяцель знаходзіўся побач з неэксплутаванай воданапорнай вежай. Падлетак захацеў зрабіць сэлфі і паспрабаваў пералезці з дрэва на дах. Аднак не ўтрымаўся і ўпаў.

У выніку падзення малады чалавек атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, пералом рукі і кампрэсійны пералом хрыбта. Яго даставілі ў шпіталь. Стан ацэньваюць як цяжкі.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Праверку праводзіць Барысаўскі раённы аддзел Следчага камітэта - высвятляюць усе абставіны і прычыны здарэння.

Апошнія навіны