BE RU EN

Трамп анансаваў «важны дзень» у Белым доме

  • 18.08.2025, 18:50

Сёння ў Вашынгтоне адбудзецца саміт з Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі.

У Белым доме чакаецца важны дзень, напісаў у сацсетцы Truth Social амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп перад сустрэчай з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі ў Авальным кабінеце.

“У нас тут ніколі не было столькі еўрапейскіх лідараў адначасова. Гэта вялікі гонар для Амерыкі!!! Давайце паглядзім, якія будуць вынікі? - напісаў Трамп.

Рэспубліканец сустрэнецца з Зяленскім у Белым доме вечарам 18 жніўня. Яны абмяркуюць прапановы Масквы ва ўрэгуляванні вайны РФ ва Ўкраіне і магчымасць правядзення трохбаковага саміту.

У Вашынгтон разам з Зяленскім прыедуць генеральны сакратар NATO Марк Рутэ, кіраўнік Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен, канцлер нямеччыны Фрыдрых Мерц, прэм'ер-міністры Вялікабрытаніі і Італіі Кір Стармер і Джорджа Мелоні, а таксама прэзідэнты Францыі і Фінляндыі Эманюэль Макрон і Аляксандр Стуб.

Апрача гэтана, у перамовах будзе удзельнічаць віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс, даведаўся ABC.

Апошнія навіны