Беларусам прапануюць абмяняць спісаныя сшыткі на новыя
- 18.08.2025, 18:41
У гэтым годзе праект атрымаў назву «Вялікі абмен сшыткаў».
"Альфа Банк" другі раз запускае акцыю ў абмене сшыткаў, якая дапаможа бацькам і школьнікам падрыхтавацца да новага навучальнага года. У гэтым годзе праект атрымаў назву “Вялікі абмен сшыткаў” і стане больш маштабным, чым раней.
Цяпер абмяняць старыя сшыткі можна ў любым горадзе, дзе працуе аддзяленне банка. Да таго ж для ўдзельнікаў падрыхтавалі адразу тры розныя дызайны з мядзведзем-маскотам. У мінулым годзе акцыя завірусілася настолькі, што ўсе сшыткі разабралі за адзін дзень, так што будзьце гатовыя займаць чаргу першыя.
Акцыя пройдзе з 20 да 22 жніўня. Кожны дзень сшыткі будуць даступныя ў пэўным стылі:
20 жніўня - чырвоны сшытак,
21 жніўня - туркусовы,
22 жніўня - чорны.
Абмен арганізаваны па ўсёй краіне. У Менску сшыткі мяняюць у аддзяленнях на вул. Сурганава, 43, і вул. Чырвонай, 7. Акцыя праходзіць у Бярэсці, Гародні, Гомелі, Віцебску, Магілёве, а таксама ў Баранавічах, Бабруйску, Барысаве, Жлобіне, Лідзе, Мазыры, Наваполацку, Пінску, Рагачове і Салігорску (адрасы аддзяленняў шукайце тут).
Умовы ўдзелу простыя: трэба прынесці 10 любых скарыстаных сшыткаў (у клетку, лінейку, агульныя ці тонкія) і атрымаць наўзамен новы сшытак з мішкам. Абмежаванняў у колькасці абменаў на аднаго чалавека на гэты раз няма - сшытак можа атрымаць і дарослы, і дзіця.
Сабраныя старыя сшыткі будуць перапрацаваныя, што дасць магчымасць не толькі парадаваць школьнікаў новымі канцтаварамі, але і паклапаціцца пра экалогію.