Зяленскі паведаміў дэталі сустрэчы з Келагам
- 18.08.2025, 17:55
Расею можна прымусіць да міру толькі сілай.
Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі абмеркаваў са спецпрадстаўніком ЗША Кітам Келагам сітуацыю на фронце і сумесныя дыпламатычныя магчымасці Украіны, Еўропы і Амерыкі.
- Абмеркавалі сітуацыю на полі бою, нашы моцныя дыпламатычныя магчымасці - Украіны і ўсёй Еўропы разам з Амерыкай. Расею можна прымусіць да міру толькі сілай, і прэзідэнт Трамп мае такую сілу. Павінны зрабіць усё правільна, каб мір сапраўды быў. Дзякуй!, - расказаў Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.
Ён адзначыў, што сёння ўначы працягнуліся расейскія атакі супраць украінскіх гарадоў. Сярод забітых - двое дзяцей. Таксама ёсць дзясяткі параненых.
- Калі гаворым пра мір для кагосьці аднаго ў Еўропе, то гаворым пра ўсіх у Еўропе. Мы гатовыя і надалей працаваць максімальна прадуктыўна, каб завяршыць вайну і надзейна гарантаваць бяспеку. Гэта асноўныя рэчы, - падкрэсліў украінскі прэзідэнт.