BE RU EN

Левандоўскі зможа дапамагчы «Барселоне» ў другім туры Ла Лігі

  • 18.08.2025, 16:33

Польскі нападнік неўзабаве вернецца ў гульню пасля траўмы.

36-гадовы знакаміты польскі футбаліст Роберт Левандоўскі гатовы вярнуцца ў гульню пасля пашкоджання задняй паверхні сцягна.

Левандоўскі можа згуляць ужо ў наступным матчы нацыянальнага чэмпіянату з "Левантэ". Паядынак адбудзецца 23 жніўня.

Варта адзначыць, што гульню першага тура з “Мальёркай” паляк прапусціў. Каталонцы без яго ў класе перамаглі з лікам 3:0.

Нагадаем, што ў мінулым сезоне Роберт Левандоўскі правёў у гішпанскім чэмпіянаце ў складзе “сіне-гранатавых” 34 матчы, падчас іх забіў 27 мячоў і зрабіў дзве галявыя перадачы.

Апошнія навіны