У Беларусі можна будзе назіраць парад чатырох нябесных цел
- 18.08.2025, 16:20
Уначы 19 жніўня.
Раніцай аўторка, 19 жніўня, беларусы змогуць назіраць парад чатырох нябесных цел. Меркурый, Венера, Юпітэр і Месяц выбудуюцца ў адну лінію на небе паўночнага паўшар'я.
Каб убачыць поўны парад, трэба, каб узышоў Меркурый, які з'явіцца толькі за паўтары гадзіны да ўзыходу Сонца. У Беларусі аптымальным часам будзе блізу а 4 раніцы.
“Бо Меркурый у момант назірання будзе на вышыні не больш за 5 градусаў, для назірання і фатаграфавання парада спатрэбіцца чысты далягляд. Астатнія тры целы, Венеру, Юпітэр і Месяц, можна будзе назіраць нават над дахамі дамоў - настолькі высока яны будуць на небе “, - сцвярджаюць у Лабараторыі сонечнай астраноміі.
У AstoAlert дадаюць: чатыры яркія начныя свяцілы можна будзе назіраць да 22 жніўня.