ABC News: Вэнс будзе ўдзельнічаць у перамовах Трампа і Зяленскага
- 18.08.2025, 16:10
Сустрэча пачнецца а 20.15 паводле Менска.
Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс будзе прысутнічаць на сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і лідара Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Вашынгтоне, паведамляе ABC News.
У панядзелак, 18 жніўня, а 20:15 паводле Менска, пачнецца двухбаковая сустрэча прэзідэнтаў Трампа і Зяленскага. Да перамоваў далучыцца і віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс, які падчас лютаўскай сустрэчы лідараў у Авальным кабінеце фактычна справакаваў канфлікт з Зяленскім.
Ужо а 22:00 паводле менскага часу пачнецца шматбаковая сустрэча Трампа і Зяленскага з еўрапейскімі лідарамі.