BE RU EN

Якое надвор'е чакае беларусаў у найбліжэйшыя дні

  • 18.08.2025, 20:51

Прагноз на 19-21 жніўня.

19 жніўня надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер заходні ад слабога да сярэдняга. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +8..+13°С, месцамі +6..+7°С, максімальная ўдзень +19..+25°С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, удзень будзе слаба падаць.

20 жніўня ўначы ў асноўным захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, толькі на поўначы, а ўдзень у многіх раёнах краіны варункі надвор'я будзе фармаваць франтальны раздзел, які перамяшчаецца з Балтыйскага мора. Воблачна з прасвятленнямі. Уначы месцамі на поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы. У дзённы час у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер заходняй чвэрці сярэдні, удзень пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +7..+14°С, максімальная ўдзень будзе ад +18°С на поўначы да +28°С на паўднёвым захадзе краіны.

21 жніўня ўначы надвор'е працягне вызначаць франтальны раздзел, які перамяшчаецца ў паўднёва-ўсходнім накірунку, удзень адаб'ецца ўплыў няўстойлівай паветранай масы. Воблачна з прасвятленнямі. Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у асобных раёнах краіны - моцныя дажджы; удзень месцамі ў рэспубліцы чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер пераменных кірункаў сярэдні, месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +9..+15°С, на паўночным захадзе +6..+8°С; максімальная ўдзень +16. +23°С, на поўдні да +27°С.

Апошнія навіны