BE RU EN

Аўтар тарыфнай палітыкі Трампа запатрабаваў ад Індыі спыніць закупы нафты ў РФ

  • 18.08.2025, 14:12

Наваро заявіў, што Нью-Дэлі нажываецца на ЗША.

Пітэр Наваро, дарадца Дональда Трампа ў гандлі і вытворчасці, адзін з аўтараў яго тарыфнай палітыкі, успаў на Індыю, абвінаваціўшы яе ў забеспячэнні Расеі цвёрдай валютай. Прасоўваючы свой гандлёвы парадак дня, Наваро заявіў, што Індыя і нажываецца на ЗША, і дапамагае Расеі фінансаваць вайну ва Украіне.

«Вось як працуе індыйска-расейская нафтавая матэматыка, – піша Наваро ў калонцы ў Financial Times. - Амерыканскія спажыўцы набываюць індыйскія тавары. Індыя выкарыстоўвае гэтыя даляры для куплі са зніжкай расейскай нафты. Гэтая нафта перапрацоўваецца і перапрадаецца па ўсім свеце індыйскімі гандлярамі ў саюзе з маўклівымі расейскімі партнёрамі - у той час як Расея атрымлівае цвёрдую валюту для фінансавання сваёй вайсковай машыны ва Украіне».

Фактычна, Індыя выступае ў ролі «глабальнага клірынгавага цэнтра для расейскай нафты», ператвараючы сыравіну, на якую накладзенае эмбарга ў ЗША і Еўропе, у дарагі экспартны тавар і забяспечваючы Маскву «неабходнымі ёй далярамі». Ва Украіне загінула больш за 300 000 жаўнераў і мірных жыхароў, усходні фланг NATO становіцца ўсё больш уразлівым, пры гэтым Захад «аплачвае рахункі за адмыванне [расейскай] нафты Індыяй», абураецца Наваро.

Апошнія навіны