BE RU EN

Кіраўнік Дзярждэпа: ЗША нецікавыя гістарычныя скаргі Пуціна

  • 18.08.2025, 18:56

Рубіё адказаў на лекцыі кіраўніка Крамля аб Рурыку.

Апавяданні Уладзіміра Пуціна аб «першапрычынах вайны» ва Украіне, з якімі расейскі прэзідэнт, з уласных слоў, прыехаў на сустрэчу з Дональдам Трампам, абсалютна нецікавыя ЗША. Пра гэта ў інтэрв'ю CBS News заявіў кіраўнік Дзярждэпа Марка Рубіё.

«Пад першапрычынамі вайны ён (Пуцін) мае на ўвазе гэтыя доўгія гістарычныя скаргі, якія мы чулі шматкроць. Гэта не новы аргумент, ён гаворыць пра гэта даўно, і гэта аргумент пра надыход Захаду. Я не хачу пра гэта казаць, гэта занадта доўга. Мы не будзем на гэтым факусавацца», - сказаў Рубіё.

Ён дадаў, што рэальнай першапрычынай вайны стала тое, што Пуцін уварваўся ва Украіну, а Вашынгтон бачыць сваёй задачай спыніць баявыя дзеянні.

«Калі казаць пра гэта сур'ёзна, то абодва бакі павінны нечым паступіцца і абодва бакі павінны нешта атрымаць. А гэта вельмі складана», - сказаў Рубіё.

Нагадаем, у інтэрв'ю амерыканцу Такеру Карлсану Пуцін 25 хвілін даносіў да гледачоў «гістарычную даведку» аб гісторыі Украіны - ад Рурыка да падзелу Рэчы Паспалітай. На Аляску, мяркуючы з паведамленняў СМІ, Пуцін таксама прывёз «гістарычныя дакументы».

Апошнія навіны