У нас ёсць праца для беларусаў у Варшаве
- 18.08.2025, 12:20
«Хартыя’97» шукае супрацоўнікаў.
Фонд «Хартыя’97» абвяшчае набор для працы на сайце Charter97.org. Нам патрэбныя два журналісты і адміністратар офіса ў Варшаве.
Калі ты добра ведаеш Беларусь і яе грамадска-палітычнае жыццё, трымаеш руку на пульсе навін, пісьменна пішаш на беларускай і расейскай (ведаеш ангельскую або польскую — вялізны плюс), тады табе да нас! Паспрабуй сябе ў якасці журналіста ў самым папулярным беларускім незалежным СМІ.
Арганізуеш працу офіса? Спраўляешся з дакументамі і падрыхтоўкай камандзіровак? Добра валодаеш расейскай і польскай мовамі? Чакаем цябе!
Калі ты ў Варшаве і з вышэйшай адукацыяй - нам патрэбныя твае адміністратарскія здольнасці для працы ў офісе.
Дасылай CV на пошту: charter97@gmail.com.