Радослаў Сікорскі: Ва Украіны ўжо 30 гадоў ёсць гарантыі бяспекі
- 18.08.2025, 12:05
Кіраўнік МЗС Польшчы нагадаў аб Будапешцкім мемарандуме.
Міністр замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі ў сацсетцы X адзначыў, што ва Украіны ўжо больш за 30 гадоў ёсць гарантыі бяспекі аб непарушнасці межаў. Яна атрымала іх з Будапешцкім мемарандумам у абмен на адмову ад ядзернай зброі. Акрамя таго, у Расеі была ратыфікаваная дамова аб межах з Украінай.
«Для даведкі. З 1994 года Украіна ўжо мае гарантыі незалежнасці і недатыкальнасці межаў, таксама ад Расеі. Акрамя таго, 22 красавіка 2004 года Уладзімір Пуцін урачыста ратыфікаваў Дамову аб расейска-ўкраінскай мяжы. Дастаткова іх прытрымлівацца, і вайна скончыцца», - адзначыў Сікорскі.
Паведамленне Сікорскага з'явілася неўзабаве пасля таго, як спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф распавёў аб «сур'ёзных гарантыях бяспекі», якія Трамп і Пуцін абмяркоўвалі для Украіны.