Літва фіксуе рэкордныя атакі нелегалаў
- 18.08.2025, 10:30
У 2,6 разы больш, чым летась.
З 1 студзеня да 17 жніўня Літва зафіксавала больш спроб незаконнага пранікнення на сваю тэрыторыю з Беларусі, чым за ўвесь 2024 год - 1.015 супраць 1.002, сведчыць праведзены «Позiркам» параўнальны аналіз звестак Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
З 1 студзеня да 17 жніўня мінулага года літоўская служба зарэгістравала 391 спробу, ці ў 2,6 разы менш, чым за гэты ж перыяд 2025 года.
Міграцыйны крызіс на граніцы Беларусі і краін ЕЗ прадаўжаецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў уважаюць яго за "гібрыдную атаку", арганізаваную рэжымамі ў Менску і Маскве.